Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусіянін»: Пуцін і Мядзьведзеў ратуюць Лукашэнку, забытага на Марсе

  • Тэлеканал Белсат

У сеціва выклалі ролік-жарт пра тое, што кіраўніка Беларусі забылі на Марсе. Расейскія лідэры Уладзімір Пуцін і Дзьмітры Мядзьведзеў мусяць вырашыць, ці ратаваць Аляксандра Лукашэнку.

Відэа «Беларусіянін» апублікавалі на Youtube-канале «KonstantinTV», стваральнік якога, Канстанцін Якаўлеў, жыве ў Расеі. Ролік – гэта пародыя на трэйлер новай фантастычнай стужкі, зьнятай у Галівудзе, – «Марсіянін». Галоўны герой фільму ўдзельнічае ў місіі на Марс, але яго палічылі загінулым у пясчанай буры і пакінулі на бязьлюднай плянэце. Астранаўт, аднак, не здаецца, пачынае шукаць спосаб пратрымацца на наяўных запасах ежы, вітамінах, вадзе і паветры да прылёту наступнай місіі на Чырвоную плянэту. Біялягічныя веды дапамагаюць яму вырошчваць бульбу ў жылым модулі, які застаўся ад місіі.

Стваральнікі парадыйнага трэйлера выкарысталі арыгінальны гук, але відэашэраг змантавалі гэтак, каб паказаць зусім іншую гісторыю. Гэтым разам на Марсе выпадкова забылі Аляксандра Лукашэнку, які называе сябе «найлепшым аграномам на гэтай плянэце» ды на адлегласьці 225 мільёнаў кілямэтраў ад Зямлі зьбірае ўраджай ня толькі бульбы, але і кавуноў. У выратавальную місію сьпяшаецца прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, не паслухаўшыся прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна, які быў супраць.

«Гэта непадпарадкаваньне загаду! Калі нешта здарыцца – мы памром!», – у роліку зьяўляецца пракурор Крыму Натальля Паклонская, супраць якой Украіна завяла крымінальную справу за саўдзел у захопе ўлады.

Пад сьлёзы Пуціна Лукашэнка просіць: «Перадайце ўсяму сьвету, маёй сям’і, што я не пакідаў спробаў вярнуцца дадому».

Гэтак выглядае афіцыйны трэйлер «Марсіяніна».

XS
SM
MD
LG