Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 2000 подпісаў сабрана пад пэтыцыяй да Парашэнкі ў падтрымку беларускай мовы


Украінскія актывісты зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй за выкарыстаньне беларускай мовы замест расейскай у кантактах зь Беларусьсю.

Адпаведная пэтыцыя разьмешчана на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

«Зьвяртаемся з патрабаваньнем зьмяніць гэтую практыку фактычнай дапамогі ў русіфікацыі Беларусі і просім выкарыстоўваць у кантактах з Рэспублікай Беларусь перш за ўсё беларускую мову», — гаворыцца ў звароце.

У якасьці першага кроку аўтары пэтыцыі просяць увесьці побач з украінскімі таксама беларускамоўныя паведамленьні пра рух цягнікоў, якія ідуць у Беларусь або зь Беларусі, як мінімум на вакзалах у Кіеве, Львове, Ковелі, Чарнігаве і Жытоміры. А таксама стварыць беларускамоўную вэрсію вэб-старонкі пасольства Ўкраіны ў Беларусі. І распрацоўваць беларускамоўныя вэрсіі этыкетак украінскіх вырабаў, якія экспартуюцца ў Беларусь.

Для таго каб пэтыцыя была разгледжана прэзыдэнтам Украіны, пад ёй неабходна сабраць 25 000 подпісаў. Дагэтуль сабрана 1902 подпісы. Зьбіраць подпісы пачалі 7 верасьня 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG