Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства адукацыі пракамэнтавала сытуацыю вакол кадэтаў з «Пагоняй»


Вучні кадэцкай вучэльні ў Ястрамблі, што каля Баранавічаў, сфатаграфаваліся з старажытным беларускім гербам Пагоня пад вайсковай формай.

Вучні кадэцкай вучэльні ў Ястрамблі, што каля Баранавічаў, сфатаграфаваліся з старажытным беларускім гербам Пагоня пад вайсковай формай.

Зьвесткі пра адлічэньне выхаванцаў зь Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні, якія распаўсюджваюцца асобнымі СМІ і інтэрнэт-выданьнямі, не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Пра гэта Міністэрства адукацыі паведаміла на сваім сайце.

Пытаньне аб адлічэньні навучэнцаў ні адміністрацыяй вучэльні, ні заснавальнiкам (упраўленьнем адукацыі Берасьцейскага аблвыканкаму) не разглядалася. Адукацыйны працэс у вучэльні ажыцьцяўляецца ў звычайным рэжыме.

Афіцыйныя геральдычныя сымбалі Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні ўнесеныя ў дзяржаўны геральдычны рэгістар Беларусі 25 кастрычніка 2011 году. Форма адзеньня і геральдычныя знакі вучэльні зацьверджаныя загадамі начальніка ўпраўленьня адукацыі Берасьцейскага аблвыканкаму.

Форменнае адзеньне навучэнцаў Берасьцейскай абласной кадэцкай вучэльні прадугледжвае нашэньне майкі зялёнага колеру. Правіламі ўнутранага распарадку вучэльні прадугледжана няўхільнае выкананьне патрабаваньняў да вучэбнай (штодзённай) формы ўсімі навучэнцамі пры ажыцьцяўленьні мерапрыемстваў штодзённай жыцьцядзейнасьці вучэльні», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Гэтак Міністэрства адукацыі адрэагавала на інфармацыю пра тое, што чацьвёра кадэтаў выклалі ў сеціва фота, на якім паказваюць з-пад вайсковай формы цішоткі з «Пагоняй».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG