Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці актывістаў судзяць за намер паехаць у Менск на «шэсьце нацыянальнага сьцяга»


Шэсьце нацыянальнага сьцяга ў Менску. 10 кастрычніка 2015 году

Шэсьце нацыянальнага сьцяга ў Менску. 10 кастрычніка 2015 году

У Берасьці 21 кастрычніка працягнецца судовы працэс над Андрэем Кавальчуком, Глебам Грынбергам, Мікалаем Хатынюком і Дзьмітрыем Абрамуком, якія меліся ўзяць удзел у «шэсьці нацыянальнага сьцяга» ў Менску 10 кастрычніка.

10 кастрычніка каля 11 гадзіны аўтамабіль «Рэно», у якім ехалі хлопцы, на выезьдзе зь Берасьця спынілі супрацоўнікі ДАІ.

«Яны заявілі, што я падобны да чалавека, на якога ў іх ёсьць арыенціроўка на вышук. Людзі ў цывільным адзеньні абшукалі „Рэно“ і нас. Потым даставілі ў Маскоўскі РАУС Берасьця. У міліцыі на нас склалі адміністрацыйныя пратаколы за тое, што мы нібыта нецэнзурна лаяліся, і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня», — распавёў БелаПАН Андрэй Кавальчук.

12 кастрычніка маладых людзей даставілі з ізалятара ў суд Маскоўскага раёну Берасьця. У судзе яны віны не прызналі і заявілі, што лічаць затрыманьне незаконным. Судзьдзя перанёс пасяджэньне на 21 кастрычніка і выклікаў сьведак-міліцыянтаў. Пасьля гэтага хлопцаў адпусьцілі.

XS
SM
MD
LG