Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўдня цішыні: 21 кастрычніка ў Беларусі прафіляктыка на радыё і ТБ


Ад 9 раніцы да 15 дня 21 кастрычніка ня будзе эфірнай трансьляцыі тэлеперадач і гукавых праграмаў.

Беларускі радыётэлевізійны перадавальны цэнтар паведаміў, што 21 кастрычніка «з 9 да 15 гадзін па згодзе з тэлерадыёкампаніямі будуць праводзіцца прафіляктычныя працы на перадавальным, электрасеткавым абсталяваньні і антэна-мачтавых збудаваньнях з прыпыненьнем трансьляцыі тэлевізійных і гукавых праграм».

Цэнтар просіць прабачэньня за нязручнасьці.

Мінулым разам падобныя прафіляктычныя працы ладзіліся 15 красавіка. Тэле- і радыёвяшчаньня не было ў такі самы час, з 9 да 15.

XS
SM
MD
LG