Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У часопісе «Дзеяслоў» апублікаваны невядомы дзёньнік Уладзімера Караткевіча


Гарэльеф Уладзімера Караткевіча ў Воршы.

Гарэльеф Уладзімера Караткевіча ў Воршы.

У сьвежым нумары часопісу «Дзеяслоў» апублікаваны дзёньнік пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, датаваны 1965-1966 гадамі.

Як піша Ціхан Чарнякевіч на сайце lit-bel.org, дзёньнік уяўляе сабой бухгалтарскі гросбух вялікага фармату, старонкі якога з абодвух бакоў запоўненыя круглым, вельмі чытэльным почыркам Караткевіча. Як і ў шматлікіх іншых рукапісах пісьменьніка, нямала месца тут адведзена аўтарскім малюнкам. Важная частка дзённіка — падарожжа ва Уладзівасток разам з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Кляўком. Дзякуючы падарожжу зьявілася «Чазенія» — адзін з самых пранікнёных твораў пра каханьне ў беларускай літаратуры. Караткевіч фактычна пачынае пісаць «Чазенію» ў дзёньніку, запісваючы для памяці пэйзажы прыродных запаведнікаў, але імя галоўнай гераіні аповесьці ў побытавы аповед так і не трапляе.

Дзёньнік часта запаўняўся Караткевічам постфактум, фактычна — гэта самастойны літаратурны твор, дзе ёсьць месца развагам пра беларускае асяродьдзе, пытаньням пісьменьніцкай тэхнікі, праблемам планетарнага маштабу. Аднак нямала старонак аб’ёмнага сшытку прысьвечана і побытавым апісаньням: жыцьцю і працы пісьменьніка ў рагачоўскай хаце, расповедам пра паходы ў рэдакцыі літаратурных часопісаў, сустрэчам з пісьменьнікамі і чыноўнікамі.

XS
SM
MD
LG