Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рассельгаснагляд» пачынае правяраць беларускія прадпрыемствы


Жанчына ў Санкт-Пецярбургу купляе мясапрадукты, імпартаваная зь Беларусі

Жанчына ў Санкт-Пецярбургу купляе мясапрадукты, імпартаваная зь Беларусі

«Рассельгаснагляд» ад сёньняшняга дня пачынае праверку шэрагу беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасьці рыбнай і малочнай прадукцыі. Як паведамляецца на сайце ведамства, праверка будзе праходзіць на прадпрыемствах, якія неаднаразова дапускалі парушэньні пры пастаўках у Расею. Інспэкцыя будзе доўжыцца да 23 кастрычніка.

Раней расейскае нагляднае ведамства паведамляла, што ў прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў былі выяўленыя небясьпечныя для здароўя чалавека мікраарганізмы, а таксама шкодныя рэчывы, такія як нітрафураны, тэтрацыкліны, мэтранідазол.

У канцы лістапада мінулага году «Рассельгаснагляд» увёў забарону на продаж у Расеі мяса 19-ці беларускіх прадпрыемстваў. Ведамства патлумачыла абмежаваньні выяўленьнем у беларускай прадукцыі небясьпечных для здароўя мікраарганізмаў. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў сувязі з гэтым заявіў, што Расея «павяла сябе непрыстойна і парушыла ўсе дамоўленасьці, дасягнутыя ў Мытным зьвязе». Пазьней «Рассельгаснагляд» зьняў забарону з паставак прадукцыі Калінкавіцкага мясакамбінату.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG