Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статыстыка з Кітаю абваліла цэны на нафту


Экспэрты лічаць, што зьніжэньне цэнаў на паліва працягнецца ўвесь тыдзень.

На сусьветных таргах у панядзелак, 19 кастрычніка, цэны на нафту зьніжаюцца на фоне статыстычных дадзеных з Кітаю, якія сьведчаць аб запаволеньні росту аднаго з найбуйнейшых спажыўцоў нафты, перадае UNIAN са спасылкай на Reuters.

Так, з пачатку таргоў ф’ючэрсы на Brent патаньнелі на $ 0,27, да $ 50,19 за барэль, а ф’ючэрсы на WTI — на $ 0,36, да $ 46,90.

«Пры слабым узроўні прамысловай вытворчасьці ў Кітаі магчымае зьніжэньне вытворчага PMI, што пацягне падзеньне коштаў на нафту на гэтым тыдні», — гаворыцца ў справаздачы брокерскай фірмы Phillip Futures.

XS
SM
MD
LG