Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ патрабуе ад Украіны антыкарупцыйнага пракурора для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму


Адным з абавязацельстваў, якія ўзяла на сябе Ўкраіна перад Эўразьвязам для ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму, зьяўляецца завяршэньне конкурсу на пасаду антыкарупцыйнага пракурора. Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў у інтэрвію ўкраінскім тэлеканалам 18 кастрычніка.

«Конкурс на пасаду антыкарупцыйнага пракурора павінен быць завершаны да канца лістапада. Гэта — наш абавязак перад ЭЗ па бязьвізавым рэжыме», — падкрэсьліў Парашэнка.

Ён таксама ўказаў, што належыць да «68% украінцаў, якія незадаволеныя тэмпамі рэформаў, у прыватнасьці адносна зьменаў заканадаўства, якія забясьпечаць прадстаўленьне бязьвізавага рэжыму».

У пачатку кастрычніка Вярхоўная Рада прагаласавала за пакет законаў, неабходных для лібэралізацыі візавага рэжыму з ЭЗ. Гэта законы, якія ўводзяць фінансаваньне палітычных партый зь дзяржаўнага бюджэту, якія ўносяць зьмены ў Крымінальны працэсуальны кодэкс і рэглямэнтуюць пытаньні арышту маёмасьці ў выпадку ўзьнікненьня карупцыйных рызык. Таксама дэпутаты прагаласавалі за стварэньне нацыянальнага агенцтва, якое будзе шукаць актывы, атрыманыя карупцыйным шляхам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG