Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд арыштаваў былога прэм’ера Малдовы на месяц


Суд у Кішынэве арыштаваў былога прэм’ер-міністра Малдовы Ўладзімера Філата на 30 сутак, перадае «Інтэрфакс».

Санкцыю на арышт суд даў за 15 хвілін да таго, як скончыўся тэрмін папярэдняга затрыманьня Філата на 72 гадзіны. Пасяджэньне суду доўжылася больш за сем гадзінаў, у тым ліку тры гадзіны — нарада судзьдзяў.

Будынак суду падчас разгляду хадайніцтва пракуратуры аб арышце Філата пікетавалі як прыхільнікі былога прэм’ер-міністра, так і яго апанэнты. Парадак ля суду забясьпечвалі некалькі дзясяткаў паліцэйскіх.

Уладзімір Філат, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі, якая ўваходзіць у кіраўнічую кааліцыю, быў затрыманы 15 кастрычніка.

Генэральная пракуратура Малдовы падазрае былога прэм’ер-міністра ў карупцыі і атрыманьні хабараў. Філату пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі, штраф да 200 тысяч леяў (20 тысяч даляраў) з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасьцю на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.

XS
SM
MD
LG