Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэркель праводзіць перамовы з Эрдаганам: ЭЗ заахвочвае Турцыю прымаць уцекачоў


ЭЗ прапануе Анкары — у абмен на прадстаўленьне бежанцам умоваў для жыцьця ў Турцыі — буйную фінансавую дапамогу і хуткае вырашэньне візавых пытаньняў.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сёньня знаходзіцца ў Стамбуле, дзе праводзіць перамовы з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам па праблеме імігрантаў.

Апанэнты Мэркель у Нямеччыне і частка яе паплечнікаў дамагаюцца ўзмацненьня жорсткасьці памежнага кантролю — для абмежаваньня патоку ўцекачоў з-за мяжы. Чакаецца, што сёлета ў Нямеччыну прыбудзе ад 800 тысяч да аднаго мільёна мігрантаў і бежанцаў.

Эўрапейскі саюз прапануе Турцыі пакет дапамогі ў памеры як найменей трох мільярдаў эўра, што павінна забясьпечыць, як чакаюць у Брусэлі, стварэньне годных умоваў для двух мільёнаў уцекачоў, якiя ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Турцыі. Эўрапейскай часткай дамоўленасьці магло б служыць абяцаньне ЭЗ хутчэй вырашыць пытаньне аб палягчэньні візавага рэжыму для грамадзян Турцыі і паскарэньне перамоўнага працэсу аб далучэньні Турцыі да Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG