Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раварыстка ляціць па схіле асфальтавай дарогі. На шыі — доўгі шалік.

Бо

лета мінула, вецер, што імкне насустрач, зусім не пяшчотны. Восеньскі, халодны, калючы.

Абганяе вялізная фура, зрывае шалік, уздымае, шпурляе наперад, ды ён вяртаецца, каб ізноў абгарнуць яе шыю. Але яна зрывае яго, кідае ў кошык.

Бо

перад яе вачыма паўстае карціна: знакамітая кабета сядае ў аўто. На яе шыі шалік красы незвычайнае. Пунсовае поле, засеянае сінімі астрамі, чорнымі цмокамі...

Машына імкліва набірае хаду, шалік вырываецца на волю, вяртаецца, і становіцца пятлёю на шыі гаспадыні. Адзін канец трапляе ў вось кола...

Раварыстка яшчэ хоча жыць.

Айсэдора Дункан, пэўна, таксама хацела жыць.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG