Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьвятлана Алексіевіч пра кадэтаў з «Пагоняй»: Зь іх вырастуць сапраўдныя беларускія афіцэры


16-гадовыя хлопцы-кадэты, якія надзелі майкі з «Пагоняй» — як «зорачкі, сьвецяць у цемры. Зь іх вырастуць сапраўдныя беларускія афіцэры, якімі Беларусь можа ганарыцца», — так ацаніла ўчынак навучэнцаў Ястрамбельскай вучэльні, выхаванцы якой пазіравалі ў майках з «Пагоняй», Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.

Яна таксама з павагай ацаніла ўчынак Натальлі Басалыгі, якая ня ўстала перад Лукашэнкам і не працягнула яму руку.

Пра гэта распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку карэспандэнт Свабоды Францішак Вячорка, які разам зь пісьменьніцай ляцеў у самалёце і скарыстаўся магчымасьцю даведацца яе пункт погляду на актуальныя падзеі.

Сьвятлана Алексіевіч таксама зазначыла, што вельмі ўражаная рэакцыяй расейцаў на прысуджэньне ёй прэміі. У прыватнасьці, ёй ня вельмі зразумелая нэгатыўная рэакцыя Тацяны Талстой ды Захара Прылепіна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG