Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ФРГ прапануюць дэпартаваць палову мігрантаў і прымаць новых


Неабходна ў кароткія тэрміны высылаць каля 50 адсоткаў мігрантаў, якія ня маюць права на прытулак, заявіў каардынатар па справах бежанцаў, кіраўнік ведамства фэдэральнага канцлера Нямеччыны Петэр Альтмайер. Пры гэтым ён выступіў супраць усталяваньня верхняй мяжы па колькасьці прыёму бежанцаў.

Каардынатар па справах уцекачоў, кіраўнік ведамства фэдэральнага канцлера Нямеччыны Петэр Альтмайер (Peter Altmaier) заклікаў павялічыць высылку з краіны мігрантаў. «Давайце разам перасьледаваць мэту ў кароткія тэрміны выслаць на радзіму мінімум 50 працэнтаў з тых, хто абгрунтавана ня мае права на прытулак», — сказаў Альтмайер у нядзелю у часу выступленьня перад «Моладзевым саюзам» ХДС у Гамбургу. Акрамя таго, уцекачам трэба ясна даць зразумець, што яны яшчэ доўгі час ня змогуць перавезьці сям’ю, дадаў Альтмайер.

Палітык выступіў супраць усталяваньня верхняй мяжы па колькасьці прыёму бежанцаў, заявіўшы, што гэта было б прызнаньнем таго, што «мы не спраўляемся з праблемай». «Ніхто ня можа цалкам адгарадзіцца на доўгі тэрмін», — заявіў Альтмайер. Ён прапанаваў, каб мігранты прымалі ўдзел у неабходнай працы ў першасных пунктах іх разьмяшчэньня. Альтмайер таксама адзначыў, што уцекачоў неабходна лепш інтэграваць, у прыватнасьці, прапануючы ім курсы нямецкай мовы.

Пры гэтым ён катэгарычна адхіліў магчымасьць павышэньня падаткаў у сувязі з выдаткамі на мігрантаў.

Тымчасам канцлер Нямеччыны Ангела Меркель знаходзіцца ў Турцыі, каб абмеркаваць крызіс з мігрантамі з кіраўніцтвам краіны. Большая частка мігрантаў прыбывае ў Эўропу з Турцыі.

Эўразьвяз прапануе Турцыі фінансавую дапамогу і паслабленьне абмежаваньняў для перамяшчэньня яе грамадзян у краінах Шэнгенскай зоны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG