Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце праходзяць парлямэнцкія выбары


Выгляд на Каір

Выгляд на Каір

У Эгіпце адбываюцца першыя парлямэнцкія выбары пасьля адхіленьня ад улады ваеннымі летам 2013 прэзыдэнта-ісламіста Мухамэда Мурсі. Выбары складаюцца з двух раўндаў. Сёньня галасаваньне праходзіць у 14 правінцыях краіны. Другі раўнд пройдзе 22-23 лістапада. Вынікі выбараў стануць вядомыя не раней за сьнежань.

Грамадзянам Эгіпту трэба будзе абраць 596 дэпутатаў ніжняй палаты парлямэнту. Бясьпеку падчас галасаваньня забясьпечваюць больш за 185 тысяч паліцэйскіх. Прэзыдэнт Егіпту Абдэль Фатах ас-Сісі ўчора па тэлебачаньні заклікаў жыхароў краіны прыняць удзел у галасаваньні. Улады заяўляюць, што выбары зьяўляюцца апошнім этапам на шляху краіны да дэмакратыі. Як адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы, большасьць зь пяці тысяч кандыдатаў, якія балятуюцца ў парлямэнт, зьяўляюцца прыхільнікамі ас-Сісі. Сярод кандыдатаў — 417 жанчын.

У Эгіпце парлямэнт быў распушчаны ў 2012 годзе, з тых часоў прадстаўнічы орган заканадаўчай улады ў краіне адсутнічае. У Эгіпце забаронены рух «Браты-мусульмане», які ўзначальвае зрынуты прэзыдэнт Махамэдам Мурсі. Пасьля прыходу да ўлады ваенных на чале з Абдэль Фатахам ас-Сісі тысячы яго прыхільнікаў былі арыштаваныя, яшчэ больш як сто чалавек — прысуджаныя да сьмяротнага пакараньня.

XS
SM
MD
LG