Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amazon падае ў суд на тых, хто за грошы піша пазытыўныя водгукі на тавары. А вы верыце рэцэнзіям?


Кампанія Amazon падала пазоў на больш як тысячу чалавек, абвінаваціўшы іх у разьмяшчэньні на сайце кампаніі сфабрыкаваных рэцэнзій. Пазоў быў пададзены ў судзе Сіэтлу, паведамляе ВВС.

Кампанія сьцьвярджае, што «хлусьлівыя і недакладныя рэцэнзіі, якія ўводзяць у зман», праплочаныя вытворцамі тавараў, б’юць па рэпутацыі Amazon. У красавіку фірма падала ў суд на кампаніі, якія займаліся продажам сфабрыкаваных рэцэнзій.

Паводле заявы Amazon, 1114 адказчыкаў, імёны якіх кампаніі пакуль невядомыя, прапануюць свае паслугі на сайце Fiverr прыкладна за 5 даляраў, абяцаючы наўзамен напісаць пазытыўную рэцэнзію і паставіць вышэйшы бал.

«Хоць гэтых людзей ня так шмат, гэтыя рэцэнзіі могуць значна ўдарыць па даверу спажыўцоў і вытворцаў да Amazon, што, у сваю чаргу, шкодзіць брэнду Amazon», — гаворыцца ў пазове кампаніі.

XS
SM
MD
LG