Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадукты ў Менску даражэюць хутчэй, чым па краіне


У верасьні цэны на прадукты ў Беларусі вырасьлі на 1,5%, а ў сталіцы — на 2%.

Праг эта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Больш за ўсё з харчоў у мінулым месяцы ў сталіцы падаражэлі:

  • алей (на 13,7%),
  • садавіна (на 13,2%),
  • гародніна (10,3%),
  • каўбасы (3%)
  • і кандытарскія вырабы (+ 3%).

Патаньнела ў верасні бульба (на 15,1%), а таксама нязначна цукар і хлеб.

Нехарчовыя тавары ў Менску выраслі ў кошце ў верасьні на 2,2%, па краіне — на 1,3%. Лідэрам па падаражэнні ў сталіцы сталі абутак (4,8%), мыйныя сродкі (3,8%). Патаньнелі ў мінулым месяцы толькі ровары і матацыклы (на 1,2%). Не зьмяніліся цэны на пісьмовыя прылады, якія ў жніўні былі сярод лідэраў па падаражаньні. Платныя паслугі за мінулы месяц падаражэлі ў сталіцы на 1,7%, па краіне — на 1%. У Менску больш за ўсё ў верасні падаражэла водозабесьпячэньне — адразу на 40,5%. Па краіне гэты паказьнік склаў 14%.

Тым ня менш, старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац месяц таму заявіў, што сытуацыя з цэнаўтварэньнем у сталіцы кантралюемая і кіруемая. «Значных скачкоў коштаў на тавары ў горадзе зарэгістравана не было», — сказаў спадар Шорац на прэсавай канфэрэнцыі месяц таму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG