Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грамадзкі актывіст Мікіта Броўка са спасылкай на «надзейныя крыніцы» сьцьвярджае, што 16-гадовыя кадэты з вучэльні пад Баранавічамі, якія сфатаграфаваліся ў майках з выявай «Пагоні», адлічаныя з установы ўсім «квартэтам». «Верагоднасьць праўдзівасьці інфы — 99%», — напісаў Мікіта ў сацыяльных сетках.

Мала за тое, сьцьвярджае ён, страціў сваю пасаду і дырэктар вучэльні Аляксандар Калько, які карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод кадэтаў. Тэлефон спадара Калько не адказваў у другой палове дня 17 кастрычніка, хоць яшчэ раніцай ён каротка пагутарыў з карэспандэнтам Свабоды.

Маладыя людзі гэтаксама недасяжныя ні праз тэлефонную сувязь, ні ў інтэрнэце.

«Верагодна, іх запужалі, каб інфармацыя не пайшла ў СМІ», — не выключае Мікіта Броўка.

Здымак юнакоў у кадэцкай форме, з-пад якой яны дэманстравалі цішоткі з «Пагоняй», апублікавала суполка «Мая краіна Беларусь» з подпісам — «Прывітаньне з Баранавічаў». Фота імкліва разыйшлося па сацсетках, выклікаўшы нэрвовую рэакцыю ў дзяржаўных ідэолягаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG