Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшла акцыя супраць ваеннай экспансіі ў Сырыі


Як паведамляюць расейскія СМІ, у сквэры на Сувораўскай плошчы ў Маскве адбыўся мітынг, арганізаваны дэмакратычным рухам «Салідарнасьць». Некалькі сотняў чалавек выйшлі пад лёзунгамі супраць ваеннай кампаніі Крамля ў Сырыі. Сутнасьць мерапрыемства красамоўна перадаў адзін з плякатаў: «Мы ня хочам гібелі сваіх суайчыньнікаў і расейскіх ваенных толькі дзеля таго, каб захаваць уладу ў Дамаску для Асада».

Нягледзячы на тое, што акцыя была ўзгодненая з гарадзкімі ўладамі, паліцэйскія ўжылі значныя меры кантролю. Па ўсім пэрымэтры былі ўсталяваныя агароджы, кожны ўдзельнік пільна даглядаўся. Празь нейкі час ахвотных далучыцца да акцыі не прапускалі нават скрозь рамкі металядэтэктараў — маўляў, ня трэба спазьняцца.

Паведамляецца пра некалькі затрыманьняў — прычым, па абодва бакі ідэалягічных «барыкадаў». Адну жанчыну адвялі ў паліцэйскі аўтобус за кліч «Пуцін — забойца». Іншы, зь ліку апанэнтаў, быў затрыманы для высьвятленьня асобы пад скандаваньне «Слава героям Данбасу!». Акрамя таго, на тэрыторыі сквэру знайшлі нічыйную сумку, якую правяраюць на прадмет наяўнасьці выбухоўкі.

Як пішуць расейскія мэдыі, паміж групамі прыхільнікаў і праціўнікаў расейскіх авіяўдараў па ісламістах ў Сырыі раз-пораз узьнікалі слоўныя спрэчкі. Пры чым, усё гэта ў антуражы абурэньня, якое даносіцца з гукаўзмацняльнай апаратуры ды патрыятычных песень з боку праціўнікаў мерапрыемства.

XS
SM
MD
LG