Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні перамоваў у Менску сэпаратысты сарвалі абмен палоннымі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Чарговы раўнд перамоваў па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, якія мусяць прайсьці ў Менску 20 кастрычніка, экспэрты загадзя ацэньваюць як «надзвычай складаныя».

Найперш, з-за таго, як напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ўпаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе Ірына Герашчанка, што прарасейскія сэпаратысты фактычна сарвалі абмен палоннымі:

Ірына Герашчанка

Ірына Герашчанка

«Мы доўга, амаль месяц вялі наконт гэтага перамовы ў гуманітарнай падгрупе, вельмі складаную падрыхтоўчую працу праводзіла СБУ. Некалькі ўкраінскіх герояў ужо павінны былі быць дома... На жаль, апэрацыя не адбылася, яна перанесеная з-за зрыву дамоўленасьцяў з боку баевікоў. З-за іх непрымальных умоваў, якія ўкраінскі бок не прымаў ад самага пачатку. З-за яўнай спробы шантажу на тэме палонных», — напісала Ірына Герашчанка ў сацыяльнай сетцы.

Як удакладніла ўпаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе, за час працы групы з палону сэпаратыстаў было вызвалена прыкладна 60 украінцаў. У зьняволеньні застаюцца больш за паўтары сотні чалавек. Гаворка перадусім пра ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ўтрымліваюцца ў Луганску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG