Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным гiстарычным музэі стартуе беларускамоўны праект для дзяцей


Падчас іншага адукацыйнага праекту Velcom "Чытаем па-беларуску". У школах Менску ладзяцца незвычайныя ўрокі для малодшых клясаў, дзе настаўнікамі выступаюць вядомыя беларусы. На фота - актор і тэлевядоўца Юры Жыгамонт зь дзецьмі
Падчас іншага адукацыйнага праекту Velcom "Чытаем па-беларуску". У школах Менску ладзяцца незвычайныя ўрокі для малодшых клясаў, дзе настаўнікамі выступаюць вядомыя беларусы. На фота - актор і тэлевядоўца Юры Жыгамонт зь дзецьмі

20 кастрычнiка з ініцыятывы апэратара мабільнай сувязі Velcom распачнецца чарговы беларускамоўны праект — «Музэй дзецям з Velcom». Імпрэза рэалізуецца ў супрацы зь Мiнiстэрствам культуры, а асьветніцкай пляцоўкай для маленькіх беларусаў гэтым разам стане Нацыянальны гiстарычны музэй Рэспублікі Беларусь.

Як расказалі ў офісе Velcom, у гэты дзень у адной з самых папулярных музэйных установаў сталіцы — Нацыянальным гістарычным музэі — адбудзецца прэзэнтацыя беспрэцэдэнтнага для краіны культурна-адукацыйнага праекту.

У прыватнасьці, пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё інтэрактыўнай музэйна-пазнавальнай прасторы, якая ўключае ў сябе адмыслова абсталяваныя залі і тэхнічныя навінкі для лепшай візуалізацыі экспанатаў.

Апроч таго, у рамках мерапрыемства адбудзецца прэзэнтацыя першага ў краіне электроннага дзіцячага гістарычнага часопіса «Музэйныя вандроўкі», які ў забаўляльнай форме адкрые маленькім чытачам самыя цікавыя старонкі з гісторыі Беларусі. Адметна, што гістарычны экскурс будзе грунтавацца на экспанатах са збору музэя, які мае самую шматлікую і багатую калекцыю сярод аналягічных установаў.

Такім чынам, падкрэсьліваюць у Velcom, 20 кастрычнiка на цырымоніі зь пераразаньнем стужкі Нацыянальны гiстарычны музэй будзе адкрыты наноў — цяпер адмыслова для дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG