Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады Фронт» ня верыць, што Хведарук лаяўся матам на стадыёне


Зьміцер Хведарук
Зьміцер Хведарук

І заклікае пісаць лісты міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу.

Зарэгістраваная ў Чэхіі моладзевая арганізацыя «Малады фронт» зрэагавала на словы міністра ўнутраных спраў. Міністар Ігар Шуневіч заявіў, што затрыманыя на футбольным стадыёне ў Барысаве фанаты лаяліся матам і паводзілі сябе непрыстойна. Па словах міністра, у міліцыі ёсьць адпаведныя доказы.

У сувязі з гэтым «Малады фронт» разьмясьціў на сваім сайце зварот:

«Маладафронтаўцы зьвяртаюцца да міністра з просьбаю апублікаваць гэныя пацьвярджальныя дакумэнты. Прыклад ліста да міністра вы можаце пабачыць ніжэй.

„Малады Фронт“ ня верыць у нецэнзурную лаянку Зьмітра Хведарука і яго паплечнікаў на стадыёне. Мы ўпэўненыя, што сотні сябраў Зьмітра могуць паручыцца ў гэтым за яго. А колькі міліцыянтаў змогуць пацьвердзіць „п’яную лаянку“ маладых людзей падчас матчу?»

Увечары 12 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» былі затрыманыя пяцёра сяброў нефармальнага беларускамоўнага клюбу «Б-12». Заўзятары правялі ноч у Барысаўскім РАУС, суды пройдуць 13 кастрычніка.

Паводле інфармацыі «Б-12», затрыманым інкрымінуецца непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Сапраўднай прычынай затрыманьня, як паведамляе клюб, сталі шалікі з гербам «Пагоня». На знак пратэсту астатнія фанаты, якіх было некалькі дзясяткаў, у перапынку пакінулі трыбуну і накіраваліся ў РАУС усьлед за затрыманымі.

Сярод затрыманых быў грамадзкі актывіст Зьміцер Хведарук.

Траіх затрыманых прысудзілі да штрафу ў 1 мільён 800 тысяч рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG