Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца выклікаюць у Сьледчы камітэт


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Севярынец зьвяртаўся ў пракурутару ў справе інваліда, якога затрымлівалі міліцыянты ў мэтро. Цяпер палітыка выклікаюць па гэтай справе ў якасьці сьведкі.

Відэа жорсткага затрыманьня сьляпога інваліда на станцыі мэтро «Уручча», якое зьявілася ў інтэрнэце, выклікала шырокі розгалас. 21 верасьня Павал Севярынец зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну Менску і запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, зьнятых на відэа. Пра гэта паведамляе прэсавая служба БХД.

У выніку Севярынец атрымаў адказ ад сьледчага па асабліва важных справах А. Іўчанкі, дзе паведамляецца, што 19 верасьня Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту ўсчаў крымінальную справу па факце супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Паўла Севярынца выклікаюць у СК у якасьці сьведкі.

«Замест пакараньня гвалтаўніка караюць ахвяру», — камэнтуе ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць інваліда Павал Севярынец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG