Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавачваюць Іран у парушэньні рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН


Сталы прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр заявіла, што выпрабаваньне Іранам ракеты, здольнай несьці ядзерныя боегалоўкі, — наўпроставае парушэньне рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН.

Яна сказала, што пасьля вывучэньня адпаведнай інфармацыі ЗША лічаць, што выпрабаваная ракета «несумненна здольная несьці ядзерны зарад».

Рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН ад 10 чэрвеня 2010 году накладала забарону ў тым ліку і на балістычную праграму Ірана.

На гэтым тыдні выпрабаваньне Іранам ракеты вялікай далечыні палёту назвала парушэньнем рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН і Францыя.

Афіцыйныя прадстаўнікі Ірана заявілі, што гэта першая зробленая ў краіне ракета, якой можна кіраваць цягам усяго палёту. Яе выпрабаваньне прайшло 11 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG