Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына зачыняе мяжу з Харватыяй


Мігранты на вугорска-сэрбскай мяжы
Мігранты на вугорска-сэрбскай мяжы

Вугоршчына абвясьціла, што зачыніць мяжу з Харватыяй апоўначы 17 кастрычніка, каб спыніць паток мігрантаў у Эўропу з Сырыі, Іраку, Аўганістана і краінаў Афрыкі.

Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў пра гэта пасьля сустрэчы вугорскіх чыноўнікаў па нацыянальнай бясьпецы, паведамляе Reuters.

Вугоршчына ўжо ўзьвяла агароджу з дроту ўздоўж мяжы з Харватыяй і Сэрбіяй, спрабуючы спыніць паток мігрантаў, якія прыбываюць у Эўрапейскі зьвяз праз так званы балканскі сухапутны маршрут. Вугоршчына зачыніла сваю мяжу з Сэрбіяй 15 верасьня, і з гэтага моманту мігранты пайшлі ў абыход з Сэрбіі праз Харватыю.

Больш за 383 тысячы мігрантаў праніклі ў Вугоршчыну ў 2015 годзе. Амаль усе яны імкнуцца трапіць у Нямеччыну ды іншыя заходнія краіны Эўразьвязу.

Сёньня Міжнародная арганізацыя ў справах міграцыі паведаміла, што больш за 600 тысяч перасеклі Міжземнае мора ў гэтым годзе на шляху ў Заходнюю Эўропу. Паводле гэтай арганізацыі, у цэлым 613 179 чалавек праніклі на ўзбярэжжы Грэцыі, Італіі, Гішпаніі і Мальты па стане на 15 кастрычніка.

Большасьць з гэтых людзей (473 тысячы) аселі ў Грэцыі. Каля 137 тысяч мігрантаў прыбылі ў Італію, тым часам як Гішпанія і Мальта прынялі па 3 тысячы чалавек. 3117 чалавек загінулі пры спробе перасекчы Міжземнае мора.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG