Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алесь Пашкевіч: Алексіевіч на эвэрэсьце сусьветнай славы ўзьняла бел-чырвона-белы сьцяг


Чым ёсьць Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч для беларускай літаратуры — стымулам ці выклікам? І што робіць незалежны Саюз пісьменьнікаў для творчай моладзі? Госьцем перадачы — намесьнік старшыні СБП Алесь Пашкевіч.

Алесь Пашкевіч: Калісьці вельмі мудра сказала Маргарэт Тэтчар: «Чалавек узыходзіць на Эвэрэст дзеля сябе, але пакідае там сьцяг сваёй дзяржавы». Вось і Сьвятлана Алексіевіч працавала ў літаратуры дзеля сябе, дзеля сваіх чытачоў, яна ўзышла на эвэрэст сусьветнай славы і ўзьняла там сьцяг Беларусі, прычым не дзяржаўны, а — бел-чырвона-белы.

Нобэлеўскія ляўрэаты — людзі розных пазыцый, сьветапоглядаў і стылёвых кірункаў, і ніводнага зь іх пераўзысьці немагчыма. Гэта ня так, як, скажам, у спорце, дзе чэмпіёнскае дасягненьне заўтра будзе пераўзыдзена. А перапісаць, пераўзысьці Буніна, Набокава ці Алексіевіч немагчыма.

Яна, без сумневу, беларуская пісьменьніца, урэшце яна — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. І большасьцю чытачоў у сьвеце яна ўспрымаецца менавіта як беларускі творца. Японскіх, кітайскіх, францускіх ці швэдзкіх чытачоў, якія будуць чытаць творы Алексіевіч у перакладах на свае мовы, ня ў першую чаргу цікавіць, на якой мове яны былі створаныя.

Да таго ж, пазыцыя Сьвятланы Аляксандраўны наконт «русского мира» і пэўных палітычных падзеяў вельмі паказальная. Гэта ня толькі беларуская пісьменьніца, але і чалавек беларускага сьвету, як яна прызналася на першай пасьля прысуджэньня прэміі прэсавай канфэрэнцыі.

  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG