Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 17 кастрычніка 2015: Зона Свабоды: быў выбар ці не?


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Чарговы выпуск Зоны Свабоды — штотыднёвай аналітычнай перадача на тэлеканале Белсат — у 19.05. Выбар улады, выбар апазыцыі і выбар насельніцтва — быў ці ня быў? Гэтую тэму ў перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук, абмяркоўваюць зь ім Юры Дракахруст, Аляксандра Дынько і Сяргей Навумчык. Белсат трансьлюецца са спадарожнікаў ASTRA 4А і ASTRA 1KR. У гэты самы дзень у эфіры Радыё Свабода — радыёвэрсія перадачы.

У Палацы мастацтваў (Мінск, вул. Казлова, 3) мастацтвазнаўца, выкладчыца Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Алена Тоўсьцік прачытае лекцыю на тэму «Мастацтва на шляху ад тэатральнасьці да пэрфарматыўнасьці». Пачатак а 16.00.

У Віцебску ў клюбе «Чердачок» (вул. Кастрычніцкая, 12) пройдзе прэзэнтацыя новага альбому гурта «Trubetskoy». Пачатак а 19:00.
У Горадні ў бары City (вул. Тэльмана, 4) адбудзецца «Восеньскі сьвяточны канцэрт» з удзелам выканаўцаў «Tłusta Łusta», «Малыш и КарлсБерг», «СьпіноюДаСонца: Вышэй за зоры». Пачатак а 19.00.

У Гомелі ў тайм-кафэ «Флэт» (вул. Савецкая, 124) адбудзецца фолк-сустрэча з музычным праектам «Ягорава гара». Наведвальнікаў чакаюць майстар-клясы па традыцыйных беларускіх танцах і сьпевах. Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1588 — пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.

1905 — расейскі імпэратар Мікалай II падпісаў Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабодаў і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў.

1964 — у Беларусі было адкрытае першае прамысловае радовішча нафты.

У памяці:

1849 — памёр Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

1976 — памёр Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

Цытата:

«Празь вякі наш край празвалі
Краем багны і балотаў;
Сумны дол сахой аралі,
Палівалі чорным потам.
Наша поле, нашы нівы,
Кут забіты, занядбалы —
Абыходзілі маўкліва
I зямля ў адказ маўчала.
Сёньня ж весткі прыляцелі,
Я ад сэрца ганаруся —
Як жа мы пабагацелі:
Нафта ёсьць у Беларусі.
Б’юць высозныя фантаны,
Нафты ў нашых нетрах многа
Ёй да Прыпяці напрамак,
Да Дзвіны — яе дарога.
Там з машынамі сустрэцца,
Разнатварай быць прымусяць...
Чуеш, радуюцца сэрцы:
— Нафта ёсьць у Беларусі!»

Пятрусь Броўка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG