Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК адмовіла Караткевіч і не прызнала выбары несапраўднымі


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Цэнтравыбаркам адмовіўся задаволіць скаргу кандыдаткі ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч, у якой кандыдатка на падставе шматлікіх парушэньняў заканадаўства патрабавала прызнаць вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах несапраўднымі па ўсёй краіне.

У сваім слове старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ўпор у скарзе Караткевіч зроблены на дадзеныя назіральнікаў, а ў гэтых «актах», як яна выказалася, далёка ня ўсё бясспрэчна.

Сябры абласных выбарчых камісіяў падтрымалі сваю начальніцу, удакладніўшы, што калі нейкія дробныя парушэньні і фіксаваліся, то яны ніяк не маглі паўплываць на вынікі галасаваньня.

Пасьля гэтага спадарыня Ярмошына агучыла канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, якія амаль не адрозьніваліся ад папярэдніх. За Аляксандра Лукашэнку — 83,5%, за Тацяну Караткевіч — 4,4%, за Сяргея Гайдукевіча — 3,3%, за Мікалая Ўлаховіча — 1,7%. Супраць усіх кандыдатаў — 6,3%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG