Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркі зьбілі неапазнаны самалёт або бесьпілётнік


Самалёты ВПС Турцыі атакавалі і зьбілі неапазнаны самалёт, які парушыў паветраную прастору краіны з боку Сырыі, паведамляюць міжнародныя агенцтвы, спасылаючыся на крыніцы ў турэцкай арміі.

Яшчэ адна крыніца паведаміла агенцтву Ройтэрс, што быў зьбіты бесьпілётнік.

Турцыя ў апошніх днях некалькі разоў заяўляла, што расейскія самалёты, якія выконваюць авіяўдары ў Сырыі, парушаюць турэцкую паветраную прастору.

XS
SM
MD
LG