Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Лукашэнка ў Казахстане не гаварылі пра базу — Пяскоў


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у Казахстане

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у Казахстане

Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін падчас двухбаковай сустрэчы ў рамках самітаў СНД і ЭАЭС у Казахстане не абмяркоўвалі пытаньне пра расейскую вайсковую базу ў Беларусі.

«Гэтая тэма наагул не закраналася», — паведаміў журналістам прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў.

Ён адзначыў, што падчас размовы кіраўнікі дзьвюх дзяржаў «дамовіліся, што ў досыць сьціслыя тэрміны, бліжэйшым часам будуць працягнутыя кантакты на вышэйшым узроўні, у ходзе якіх ужо комплексна і дэталёва будзе абмяркоўвацца парадак дня двухбаковых адносінаў», — перадае Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG