Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін і Лукашэнка дамовіліся сустрэцца ў Маскве


Уладзімер Пуцін (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Уладзімер Пуцін (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка дамовіліся сустрэцца ў Маскве «для абмеркаваньня актуальных пытаньняў адносін дзьвюх краін».

Як паведамляе Інтэрфакс, Пуцін і Лукашэнка сустрэліся «на палях» саміту СНД у казахскім Бурабаі, і на пачатку сустрэчы Пуцін павіншаваў Лукашэнку з чарговым абраньнем на пасаду прэзыдэнта.

«Упэўнены, што ў ходзе маючага адбыцца прэзыдэнцкага тэрміну ў нас будзе такая ж сумесная эфэктыўная праца ў двухбаковым пляне, па ўдасканаленьні мэханізмаў Саюзнай дзяржавы, па эканоміцы, па закрываньні нашых пазыцый на міжнароднай арэне, у сацыяльнай сфэры», — сказаў Пуцін.

Лукашэнка падзякаваў Пуціну і выказаў меркаваньне, што цяпер неабходна вызначыць актуальныя пытаньні супрацоўніцтва ў рамках двухбаковых адносін і Саюзнай дзяржавы:

«Я магу прыехаць у Маскву, і мы б з вамі селі, дзесьці паўдня, і канчаткова прынялі б рашэньне па ўсіх пытаньнях, рашэньні па якіх насьпелі. Таму што наўрад ці мы ў гэтай мітусьні сёньня пагаварыць зможам глыбока».

У адказ Пуцін сказаў: «Ды ў любым фармаце, Аляксандар Рыгоравіч. Мы з задавальненьнем прымем вас у Маскве ў любы зручны для вас час».

Лукашэнка запрашэньне прыняў.

XS
SM
MD
LG