Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая істота


Фота Юліі Цяльпук.
Фота Юліі Цяльпук.

Адчуваю сувязь, пяшчоту і чульліва назіраю, як тэмпэратуру маёй далоні ўцягвае дрэва. Перш чым апрацаваць гэты кавалак, трэба пазнаёміцца. З маладзейшым сьпілам акт трывае нядоўга. Бо гэта маё пакаленьне, усьвядомленае мною знутры. Але чым старэйшае дрэва, тым мацнейшая сіла зьвязвае скуру з пародаю і глыбей працінае яе энэргіяй.

Вяртаецца — з адказам, замацаваным на вобразным узроўні — як трэба абыходзіцца з гэтай істотаю. Які даць колер, алей, дзе намыць ці забрудзіць, а можа — перасушыць, каб дало расколіну.

Калі ты не адчуў, што дрэва жывое, ты ня майстар.

Юлія Цяльпук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG