Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2016-м Беларусі трэба будзе заплаціць 3,3 мільярды даляраў па даўгах


Урад Беларусі пагашае зьнешнія крэдыты і адначасова ўлазіць у новыя пазыкі.

У 2016 годзе памер выплатаў па зьнешніх абавязках Беларусі і выдаткі на абслугоўваньне доўгу складуць агулам 3 мільярды 300 мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў міністар фінансаў Уладзімер Амарын.

Паводле ягоных слоў, за 9 месяцаў 2015 году на аналягічныя мэты пераведзена блізу 3 мільярдаў даляраў, за тры астатнія месяцы застанецца выплаціць яшчэ каля 600 мільёнаў даляраў. У цэлым выплаты па міжнарожных фінансавых абавязках сёлета складуць 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў.

Тым часам стала вядома, што Беларусь просіць у Міжнароднага валютнага фонду чарговы крэдыт так званага «пашыранага фармату» памерам у 3 мільярды даляраў. Адрозна ад клясыфікацыі «стэнд-бай», гэты фармат прадугледжвае абавязковыя структурныя рэформы беларускай эканомікі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG