Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 кастрычніка: 80 гадоў Барысу Забораву


Барыс Забораў
Барыс Забораў

Бліц-агляд падзеяў, тэмаў і датаў гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску з 16 па 18 кастрычніка пройдзе XIV міжнародны фэстываль праваслаўных песнапеньняў «Дзяржаўны голас», у якім возьмуць удзел царкоўныя, сьвецкія, прафэсійныя і аматарскія хоры. Месца правядзеньня — храм у гонар іконы Прасьвятой Багародзіцы «Дзяржаўная», разьмешчаны на тэрыторыі Менскага Сьвята-Елісавецінскага манастыра (вул. Выгодзкага, 6). Адкрые фэстываль 16 кастрычніка ў 18.00 прэм’ерны кінапаказ дакумэнтальнага фільма «Два Андрэі», зьнятага рэжысёрам Галінай Адамовіч пры падтрымцы Сьвята-Елісавецінскага манастыра, які распавядае пра двух сьвятароў — пратаярэя Андрэя Лемяшонка і Андрэя Логвінава.

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае на адкрытую сустрэчу з удзельнікам праекту «Рэальны сьвет» Рымалдасам Вікшрайцісам. Пачатак у 18.00.

Літаратурны музэй Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) запрашае на адкрыцьцё ў рамках Месяца фатаграфіі ў Менску выставы вядомага ўкраінскага фатографа-дакумэнталіста Артура Бондара «Подпісы вайны». Пачатак у 19.00

Паэтычны тэатар АРТ.С у Бібліятэцы ім. Цёткі (вул. Талбухіна, 12А) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Людмілы Рублеўскай «Зьяўленьне Інфанты». Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Больш падрабязна тут.

Ёсьць нагода:

Сусьветны дзень харчоў

Міжнародны дзень анэстэзіёляга

Дзень у гісторыі:

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Рэйнскага саюзу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі^; скончылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны папам рымскім^; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

1854 — Карл Каўцкі, нямецкі эканаміст, гісторык і публіцыст, адзін зь лідэраў і тэарэтыкаў нямецкай сацыял-дэмакратыі.

1884 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля.

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак.

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

Цытата на памяць:

Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы,
Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя,
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.

Сяржук Сокалаў-Воюш, «Беларусь мая»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG