Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску прэзэнтавалі моду тысячагадовай даўніны


«Мадэлі» на прэзэнтацыі
«Мадэлі» на прэзэнтацыі

У «Духаўскім кругліку» прайшла прэзэнтацыя паштовак і календара «Віцебск старадаўні». Жыхары абласнога цэнтру ўпершыню ўбачылі, якія строі насілі іхныя продкі ў VIII—Х стагодзьдзях.

Праект «Вiцебск старадаўні» быў увасобнены пры падтрымцы клюбу гістарычнай рэканструкцыі «Варгенторн». Менавіта ўдзельнікі клюбу сталі мадэлямі, сфатаграфаванымі ва ўзорах старадаўняга адзеньня.

Здымкі зрабіў віцебскі фатограф Дзьмітры Лось, дызайн паштовак і календароў распрацавала студэнтка завочнага аддзяленьня гістарычнага факультэту ВДУ Марына Ханкевіч.

Апавядаючы пра праект, кіраўнік віцебскіх моладзевых ініцыятыў Уладзімер Булаўскі заўважыў, што і паштоўкі, і календары з узорамі старадаўняй віцебскай «моды» выдадзеныя невялікімі накладамі — па 50 асобнікаў. Яны выдаваліся з прэзэнтацыйнымі мэтамі — каб знайсьці спонсараў для больш масавага перавыданьня.

На прэзэнтацыю завітаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Пятро Падгурскі (стаіць, у цэнтры)
На прэзэнтацыю завітаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Пятро Падгурскі (стаіць, у цэнтры)

​Прысутныя мелі магчымасьць задаць пытаньні ўдзельнікам праекту — Марыне Ханкевіч і Сяргею Бабенку, аднаму са стваральнікаў клюбу «Варгенторн». А таксама сфатаграфавацца з «жыхарамі старадаўняга Віцебску» — хлопцамі ў строях, якія трапілі на паштоўкі і календары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG