Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтравыбаркам Беларусі 15 кастрычніка абнавіў папярэднія дадзеныя пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле інфармацыі, разьмешчанай на сайце ЦВК, яўка выбарцаў па краіне склала 87,22% (раней называлася лічба 86,75%). Аляксандру Лукашэнку аддадзена 83,47% галасоў (замест 83,49%), Сяргею Гайдукевічу — 3,3% (замест 3,32%), Тацяне Караткевіч — 4,44% (замест 4,42%), Мікалаю Ўлаховічу — 1, 67% (вынік не зьмяніўся). То бок вынік Лукашэнкі зьменшыўся на 0,02%.

Канчатковыя вынікі выбарчай кампаніі Цэнтравыбаркам падвядзе на сваім паседжаньні 16 кастрычніка. Там будзе разгледжана і скарга Тацяны Караткевіч на вынікі выбараў па ўсёй Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG