Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд прызнаў права на адмову генацыду армян


Старшыня Турэцкай рабочай партыі Догу Пэрынчэк у Эўрапейскім судзе па правах чалавека 15 кастрычніка
Старшыня Турэцкай рабочай партыі Догу Пэрынчэк у Эўрапейскім судзе па правах чалавека 15 кастрычніка

Сёньня ў Страсбуры Вялікая палата Эўрапейскага суду па правах чалавека абвясьціла вэрдыкт у справе «Пэрынчэк супраць Швэйцарыі» на карысьць турэцкага палітыка Догу Пэрынчэка. Згодна з канчатковым вэрдыктам суду, Швэйцарыя парушыла права Пэрынчэка на свабоду слова.

«Вэрдыкт Вялікай палаты Эўрапейскага суду па правах чалавека, якая складаецца з 17 судзьдзяў, зьяўляецца канчатковым і ставіць кропку ў ланцугу прававых рашэньняў і абскарджаньняў па справе „Перынчэк супраць Швэйцарыі“, якія доўжыліся ад 2007 году», — паведамляе сайт Swissinfo.ch.

Старшыня Турэцкай рабочай партыі Догу Пэрынчэк упершыню апынуўся ў цэнтры ўвагі прэсы ў 2005 годзе, калі ў ходзе трох розных грамадзкіх мерапрыемстваў, якія адбыліся ў Швэйцарыі, выступіў з заявамі аб тым, што гібель ад 800 тысяч да 1 млн. 800 тысяч армян у 1915-1918 гг. у Асманскай імпэрыі не была генацыдам.

У 2007 годзе Пэрынчэк стаў першым чалавекам, асуджаным у Швэйцарыі за адмаўленьне генацыду армян. Праз гады, аднак, Эўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што гэтым рашэньнем Швэйцарыя парушыла права Пэрынчэка на свабоду слова.

Афіцыйны Бэрн, не пагадзіўшыся з гэтым рашэньнем, апратэставаў яго ў Страсбурскім судзе, абараняючы ўласнае заканадаўства.

Армэнія была прыцягнутая да справы «Пэрынчэк супраць Швэйцарыі» ў якасьці трэцяга боку.

Швэйцарыя — першая дзяржава, якая крыміналізавала адмаўленьне генацыду армян. У далейшым за прыкладам Швэйцарыі пайшлі таксама Славаччына і Грэцыя, дзе адмаўленьне генацыду армян таксама зьяўляецца крымінальным злачынствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG