Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі спадзяецца на поўную адмену санкцыяў Эўразьвязу


Дзьмітры Мірончык

Дзьмітры Мірончык

Беларусь разьлічвае на поўную і хуткую адмену санкцыяў Эўразьвязу, заявіў прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

«Мы спадзяёмся на поўную адмену санкцыяў. Спадзяёмся таксама, што гэта адбудзецца як найхутчэй», — сказаў Мірончык.

«Санкцыі паказалі сваю беспэрспэктыўнасьць і неэфэктыўнасьць», — падкрэсьліў ён.

Мірончык таксама паведаміў, што беларускае зьнешнепалітычнае ведамства пакуль не гатовае камэнтаваць інфармацыю пра намер эўрапейскіх структур прыпыніць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі.

«Мы камэнтуем толькі падзеі і факты», — сказаў прадстаўнік МЗС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG