Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэйд»: Мінабароны Ўкраіны выпусьціла фільм пра вайну на Данбасе


Поўнамэтражная стужка ёсьць у вольным доступе на Youtube.

Дакумэнтальны фільм «Рэйд» студыі «Військове телебачення» Міністэрства абароны Ўкраіны быў прадстаўлены і выкладзены ў вольны доступ 14 кастрычніка, у Дзень абаронцаў Украіны.

Стужка распавядае пра апэрацыю ўкраінскіх дэсантнікаў у жніўні-верасьні 2014 году. Як сьцьвярджае Мінабароны, гэтая апэрацыя прадухіліла пагрозу, магчыма, большую, чым «Ілавайскі кацёл». У фільме пра апэрацыю гавораць як пра найдаўжэйшы ў сусьветнай гісторыі рэйд у тыл ворага.

«Рэйд» зьняты не за бюджэтныя грошы, але пры падтрымцы Мінабароны і Генштабу Ўзброеных сіл Украіны, у партнэрстве зь Film.ua. Над стужкай працавала каманда дакумэнтальнага фільму «Аэрапорт», прысьвечанага «кібаргам» — абаронцам данецкага аэрапорту. Сярод іншых журналісцкую працу выконваў дарадца міністра абароны Ўкраіны. Фармальнай пасады рэжысэра не было.

Фільм будзе трансьлявацца на ўкраінскіх тэлеканалах, яго ўжо паказалі на «Інтэры», ICTV, «5 канале» і «UA: Першым». Аўтары абяцаюць і пераклад на замежныя мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG