Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хлопец з расейскім сьцягам з акцыі 11 кастрычніка затрыманы


Хлопец з расейскім сьцягам, які правакаваў удзельнікаў несанкцыянаванай пратэстнай акцыі 11 кастрычніка ў цэнтры Менску, затрыманы міліцыяй.

Пра гэта паведаміў сёньня журналістам міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Міністар патлумачыў, што хлопец быў у стане алькагольнага ап’яненьня. Вядзецца сьледзтва, аднак што яму інкрымінуюць — крымінальны або адміністрацыйны артыкул — невядома.

Калі хлопец быў затрыманы, Шуневіч не ўдакладніў. Ён таксама сказаў, што бачыў ягоны пашпарт, але ня памятае, якое грамадзянства ў затрыманага.

XS
SM
MD
LG