Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Белы дом адмовіўся весьці перамовы з Крамлём аб Сырыі


Вашыгштон адхіліў прапанову Масквы прыняць у Вашынгтоне прэм’ер-міністра Расеі Мядзьведзева, каб абмеркаваць ваеннае супрацоўніцтва па Сырыі.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў арганізаваць візыт Дзьмітрыя Мядзведзева, але прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст 14 кастрычніка заявіў аб немагчымасьці такога візыту.

Масква і Вашынгтон на ўзроўні прадстаўнікоў абаронных ведамстваў вядуць перамовы, каб пазьбегнуць непрадбачаных сутыкненьняў паміж расейскімі і амэрыканскімі вайскоўцамі, якія вядуць асобныя кампаніі ў небе Сырыі. Але Вашынгтон адхіліў ўсе размовы аб шырокай каардынацыі дзеяньняў да таго часу, пакуль Расея падтрымлівае рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

«Няма ніякіх зьменаў у нашай пазыцыі: грамадзянская вайна ў Сырыі ня можа быць завершаная ваенным чынам. Патрэбная барацьба супраць „Ісламскай дзяржавы“, і калі расейцы здольныя на гэта, то да такой дыскусіі мы імкнемся», — адзначыў прадстаўнік Держдэпаратмэнту ЗША Джон Кірбі.

Прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў, атрымаўшы рэакцыю Вашынгтона, выказаў «шкадаваньне», што ЗША, паводле яго слоў, «адмовіліся пачаць дыялёг».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG