Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША назвалі сэпаратыстаў на Данбасе і расейскіх акупантаў у Крыме сярод парушальнікаў рэлігійных свабодаў


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы на прэзэнтацыі справаздачыаб стане рэлігійных свабодаў у сьвеце 14 кастрычніка 2015 году.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы на прэзэнтацыі справаздачыаб стане рэлігійных свабодаў у сьвеце 14 кастрычніка 2015 году.

ЗША абвінавацілі ў парушэньні рэлігійных свабодаў у сьвеце шэраг недзяржаўных паўстанцкіх і тэрарыстычных груповак, сярод якіх яны назвалі падтрыманых Расеяй сэпаратыстаў на ўкраінскім Данбасе.

Гэтыя сэпаратысты, якія кантралююць часткі Данецкай і Луганскай абласьцей, «выкрадалі і білі пратэстантаў, каталікоў, вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату або пагражалі ім, а таксама ўдзельнічалі ў антысэміцкіх дзеяньнях», гаворыцца ў справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб стане рэлігійных свабодаў у сьвеце за 2014.

Акрамя таго, гаворыцца ў справаздачы, парушэньні ажыцьцяўлялі і дзяржавы. У прыватнасьці, пасьля акупацыі Расеяй ўкраінскага Крыму рэлігійныя меншасьці на паўвостраве «спазналі перасьлед, запалохваньні, затрыманьні і зьбіцьці», і галоўнымі мэтамі гэтых злоўжываньняў былі Ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату, Украінская грэка-каталіцкая царква, а таксама мусульмане — крымскія татары.

Беларусь: захоўваецца выбарачнасьць і адвольнасьць

Што тычыцца сытуацыі ў Беларусі ў сёлетняй справаздачы, як і ў леташняй адзначаецца, што Канстытуцыя Беларусі абараняе рэлігійную свабоду, але забараняе рэлігійную дзейнасьць, накіраваную «супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды». Паводле справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША ўрад выбарачна і адвольна прымяняе законы што да рэгістрацыі рэлігійных меншасьцяў, якія лічацца нетрадыцыйнымі, такіх як «Сьведкі Іеговы» і будысты.

Аўтары справаздачы адзначаюць, што беларускія ўлады «затрымлівалі, штрафавалі і перасьледавалі членаў незарэгістраваных рэлігійных суполак. Ўлады абмежавалі магчымасьці рэлігійных групаў атрымаць уласнасьць для рэлігійнага прызначэньня, жорстка рэгулюецца ўсе аспэкты імпарту і распаўсюджваньня рэлігійнай літаратуры». У справаздачы ізноў нагадваецца пра захаваньне візавага рэжыму для абмежаваньня зьнешняй місіянэрскай дзейнасьці, у прыватнасьці, што тычыцца вялікай колькасьці польскіх сьвятароў, якія працуюць у мясцовых каталіцкіх цэрквах.

У справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША гаворацца, што былі паведамленьні пра антысэміцкія графіці і вандалізм, але паводле лідэраў габрэйскай абшчыны, інцыдэнты антысэмітызму зьменшыліся ў параўнаньні з мінулымі гадамі. Адзначалася таксама, што Патрыяршы экзарх Беларускай Праваслаўнай Царквы (БПЦ) папярэджваў вернікаў супраць кантактаў са «Сьведкамі Іеговы» і супраць абмеркаваньня багаслоўскіх пытаньняў з прадстаўнікамі іншых рэлігій.

Сярод галоўных праблемаў — «Ісламская дзяржава» і антысэмітызм

Сярод галоўных парушальнікаў рэлігійных свабодаў ў 2014 годзе ў справаздачы ЗША названыя ісламісцкія групоўкі тыпу «Ісламская дзяржавы» або зьвязаны з «Аль-Каідай» «Фронт перамогі» («Джабгат ан-Нусра») у Сырыі. Першая з названых, у прыватнасьці, ажыцьцяўляла масавыя пакараньні, выкрадала, прадавала, трымала ў рабстве, гвалтавалі і сілай прымала ў сваю веру тысячы жанчын і дзяцей, якія выступалі супраць рэлігійных догмаў радыкальных ісламістаў.

Падобная сытуацыя і ў Пакістане, дзе групоўкі, прызнаныя ў ЗША тэрарыстычнымі, нападалі на групы носьбітаў адрозных ад іх рэлігій або пагражалі ім гвалтам з мэтай застрашэньня — такія нападу на рэлігійныя сходы і іх лідэраў прывялі 2014 да сотняў сьмерцяў, гаворыцца ў справаздачы.

У ёй таксама выказаная занепакоенасьць тым, што тэма барацьбы з тэрарызмам ўсё часьцей выкарыстоўвалася як падстава абмяжоўваць рэлігійныя свабоды. Дакумэнт асабліва зьвяртае ўвагу на тое, што ўрады дзяржаваў Сярэдняй Азіі душаць мірную рэлігійную дзейнасьць на падставе барацьбы супраць экстрэмізму.

Акрамя таго, важнай праблемай ва ўсім сьвеце справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША называе антысэмітызм — асабліва на рост гэтай зьявы ў Заходняй Эўропе. У дакумэнце пры гэтым згаданыя шэраг антысэміцкіх выступаў у Францыі і Нямеччыне летам 2014 года.

Справаздачы аб стане рэлігійнай свабоды ў сьвеце Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдае кожны год, каб прыцягнуць увагу да праблемы здушэньня рэлігійных свабодаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG