Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія салдаты захварэлі на дзіўную хваробу перад адпраўкай у Сырыю


Залп зь цяжкай агнямётнай сыстэмы на выставе зброі ў Ніжнім Тагіле Russia Arms Expo, 2015 год

Залп зь цяжкай агнямётнай сыстэмы на выставе зброі ў Ніжнім Тагіле Russia Arms Expo, 2015 год

Расея выкарыстоўвае ў Сырыі цяжкія агнямётныя сыстэмы ТГС-1А «Солнцепек» — сучасную мадыфікацыю сыстэмы залпавага агню на базе танка Т-72 «Буратино». Прапануем вам дасьледаваньне Марка Крутава.

Такую выснову зрабілі актывісты міжнароднай валянтэрскай групы InformNapalm, якая выяўляе сьляды расейскай ваеннай актыўнасьці ва Ўкраіне і ў Сырыі па адкрытых крыніцах у інтэрнэце. У новым расьсьледаваньні групы гаворыцца, што ўстаноўкі «Солнцепек» былі перакінутыя ў Сырыю з Ніжагародзкай вобласьці.

Радыё Свабода стала вядома, што разам зь імі ў блізкаўсходнюю камандзіроўку выправіўся і ваенны пэрсанал. Праўда, частка кантрактнікаў была вымушаная застацца ў Расеі, у шпіталі, паколькі незадоўга да камандзіроўкі яны атруціліся невядомымі рэчывамі падчас вучэньняў на палігоне ў Курскай вобласьці.

Адна з найстрашнейшых зброяў сучаснасьці, цяжкія агнямётныя сыстэмы (ТГС) — распрацоўка канца 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя. У СССР першыя вопытныя ўзоры былі выраблены ў Омску ў 1978-1979 гадах. Цяпер такія сыстэмы вырабляе «Уралвагонзавод». Агнямётныя сыстэмы, як гаворыцца ў «Вікіпедыі», выкарыстоўваюцца «для вываду з працы лёгкабраніраванай і аўтамабільнай тэхнікі, падпалу і разбурэньня збудаваньняў і будынкаў, зьнішчэньня жывой сілы праціўніка, разьмешчанай на адкрытай мясцовасьці і ў фартыфікацыйных збудаваньнях».

Як дзейнічае агнямётная сыстэма — відэа расейскага тэлеканалу «Звезда»:

Агнямётныя сыстэмы пастаўляліся Расеяй на Блізкі Усход і раней — напрыклад, у Ірак, па кантракце 2013 года, для барацьбы супраць забароненай ў Расеі «Ісламскай дзяржавы». Аднак усе яны мелі адмысловы «пустынны» камуфляж. Пра гэта можна меркаваць па апублікаваных у чэрвені 2015 фатаграфіях, зробленых у ірацкім порце Ум-Каср і па шматлікіх здымках з сацыяльных сетак і з ірацкіх СМІ.

Росейскія "Солнцепеки", пастаўленыя паводле контракту ў Іраку

Росейскія "Солнцепеки", пастаўленыя паводле контракту ў Іраку

Нядаўна ў твітэры сырыйскага стрынгера тэлеканала Russia Today Хасана Рыда, які вядзе рэпартажы з месцаў баёў арміі Башара Асада і ўзброенай сырыйскай апазыцыі, а затым на сайце «Руская вясна» і іншых падобных рэсурсах зьявіліся іншыя здымкі: на іх бачны «Солнцепек» у размалёўцы, тыповай для расейскай арміі, з зафарбаванымі або выдаленымі бартавымі нумарамі.

Адкуль жа ўзяліся «Солнцепеки» у сырыйскай урадавай арміі? Актывісты InformNapalm сьцьвярджаюць, што з Ніжагародзкай вобласьці, дзе ў 2014 годзе быў сфармаваны 20-ы полк радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны (РХБЗ).

У рэпартажы ніжагародзкай тэлекампаніі «Сети-НН» у сьнежні 2014-га прыводзіліся словы камандзіра батальёна агнямётнага і аэразольнага процідзеяньня палка Аляксандра Чабнёва:

«Полк узброены найноўшай мадэрнізаванай сыстэмай „Солнцепек“, якая ня мае аналягаў ні ў воднай арміі сьвету. Такая сыстэма змантаваная на базавым шасі танка Т-72, а замест вежы маецца пускавая ўстаноўка. Снарады, выпушчаныя з такой устаноўкі, могуць літаральна разарваць чалавека на часткі».

З 2014 года спэцыяльныя воінскія часткі РХБЗ гэтак жа былі сфарміраваныя ў Паўднёвай ваеннай акрузе (Інгушэція і анэксаваны Расеяй Крым), плянуецца сфармаваць полк у Забайкальлі.

Тым ня менш першынцам быў менавіта Ніжагародзкі 20-ы полк РХБЗ, разьмешчаны на мяжы з Уладзімірскай вобласьцю ў пасёлку Цэнтральны. Пры канцы верасьня тут адбыліся вучэньні з выкарыстаньнем «Солнцепек»...

На старонках вайскоўцаў палка ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» актывістам InformNapalm ўдалося знайсьці некалькі фатаграфій расейскіх вайскоўцаў на фоне сыстэмы «Солнцепек». На гэтых здымках агнямёт змантаваны на шасі танка Т-72, як і той, што быў заўважаны і сфатаграфаваны ў Сырыі.

Вайсковец на фоне ўстаноўкі ТОС-1А "Солнцепек", фота з профілю ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте"

Вайсковец на фоне ўстаноўкі ТОС-1А "Солнцепек", фота з профілю ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте"

На думку аўтараў расьсьледаваньня, пазьней сыстэмы будуць назаўсёды перададзеныя сырыйскай арміі — Расея зараз мадэрнізуе «Солнцепек» і перакладае іх на шасі больш сучаснага танка Т-90. Тым ня менш для навучаньня сырыйскіх вайскоўцаў працы з ўстаноўкамі напачатку можа спатрэбіцца дапамога расейцаў.

Як паведаміла Радыё Свабода крыніца, знаёмая з сытуацыяй у 20-м палку РХБЗ ў Ніжагародзкай вобласьці, нядаўна адсюль у Сырыю сапраўды адправіліся каля 20 кантрактнікаў і некалькі дзясяткаў машын — ня толькі самі «Солнцепеки», але і зарадныя машыны, машыны кіраваньня, суправаджальны транспарт. Прычым некаторыя з вайскоўцаў былі вымушаныя застацца ў Расеі не па сваёй волі. У жніўні вайскоўцы палка — і кантрактнікі, і салдаты тэрміновай службы — былі накіраваныя на вучэньні на палігон у Курскай вобласьці, недалёка ад мяжы з Украінай. Па вяртаньні адтуль у многіх салдат пачалі выяўляцца сымптомы невядомага захворваньня — жоўтыя плямы на скуры і высокая тэмпэратура. Захварэлых зьмясцілі ў шпіталь і паставілі ўсім аднолькавы дыягназ — стрэптакокавая інфэкцыя скуры, стрэптадэрмія.

Бацькі салдат сумняваюцца, што прычынай таго, што адбылося стала інфэкцыйнае захворваньне — самі вайскоўцы прызнаюцца, што на тэрыторыі вайсковай часткі «пахавана шмат хіміі», кожны дзень прыходзіцца «працаваць з зямлёй». «Хварэюць шмат хлопцаў, спачатку гніе скура, затым зьяўляюцца жоўтыя плямы», — распавяла крыніца Радыё Свабода (пры стрэптадэрміі плямы на целе маюць, як правіла, ружовы колер. — РС).

Паводле дадзеных крыніцы, пасьля вяртаньня з вучэньняў у Курскай вобласьці было прынятае рашэньне аб расфармаваньні «унікальнага» 20-га палка. Гэта павінна адбыцца да канца года — вайскоўцаў «раскідаюць» па іншых падразьдзяленьнях. Сваякі захварэлых салдат падазраюць, што яны маглі атруціцца небясьпечнымі хімічнымі злучэньнямі, што выкарыстоўваюцца ў агнямётных сыстэмах. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчыць сьпешка, зь якой згортваліся вучэньні: ваенных хутка эвакуіравалі на аўтобусах, пакінуўшы толькі адзін ўзвод кантрактнікаў, каб згарнуць тэхніку і пагрузіць яе на склады. Пазьней ўсім пацярпелым загадалі згаліць валасы на целе.

У склад сумесі для тэрмабарычных снарадаў, як вынікае з інфармацыі ў інтэрнэце — напрыклад, на сайце guns.ru, — могуць уваходзіць траціл, перхлараты і нітрат амонія, гексаген, аксыд этылену. Усё гэта вельмі таксычныя рэчывы, нават кароткатэрміновы кантакт зь якімі можа прывесьці да сур’ёзных наступстваў для чалавека.

Радыё Свабода не ўдалося атрымаць пацьверджаньне выпадкаў захворваньня вайскоўцаў у 20-м палку РХБЗ з іншых крыніцаў. З інфармацыі на старонцы палка на сайце «Призывник. info» ясна толькі тое, што вучэнні на палігоне ў Курскай вобласьці сапраўды праводзіліся. На форуме ёсьць і іншая цікавая інфармацыя — напрыклад, пра тое, што ў вайсковай частцы да гэтага часу не ўключана ацяпленьне, нібыта з-за даўгоў ваенных мясцовым камунальным службам.

Для расейскай і былой савецкай арміі Сырыя — чацьвёрты выпадак выкарыстаньня агнямётных сыстэм у рэальных баявых дзеяньнях. Першым лічыцца вайна ў Аўганістане: па дадзеных сайта «Ваенны агляд» падчас апэрацыі «Тайфун» зімой 1988-1989 гадоў агнямётныя сыстэмы ТГС-1 «Буратино», папярэднікі «Солнцепека», пад прыкрыцьцём бронетэхнікі наносілі ўдары па пазыцыях маджахедаў. Другі — другая чачэнская вайна, дзе «Буратино» ўжылі пры штурме вёскі Камсамольскае 7 сакавіка 2000 году. У выніку баёў за Камсамольскае загінулі, па розных зьвестках, больш за 500 чачэнцаў, усе дамы ў вёсцы былі разбураныя.

«Усе яны баевікі, іх трэба забіваць, зьнішчаць» — дакумэнтальныя кадры штурму з выкарыстаньнем ТГС-1 «Буратино»:

Цяжкія агнямётныя сыстэмы расейскай вытворчасьці выкарыстоўваліся таксама сэпаратыстамі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны — пра гэта казалі як экспэрты ў эфіры Радыё Свабода, так і шматлікія сьведкі на месцы падзей, уключаючы назіральнікаў АБСЭ.

«Ня будзем удавацца ў абсалютна ханжаскіх развагі пра гуманнасьць або негуманнасьць зброі, якая у любым выпадку нясе сьмерць, — піша аўтар аднаго з шматлікіх „патрыятычных“ сайтаў у расейскім інтэрнэце. — Тыя, хто адчуе выпрабуе на сабе жар „Солнцепека“, наўрад ці захочуць ваяваць за інтарэсы „новага сусьветнага парадку“, які канструюецца ня ісламскімі мудрацамі, а людзьмі, для якіх ёсьць адзін бог — залаты цяля і папяровы даляр. Таму „Буратино“ і „Солнцепек“ трэба лічыць у вышэйшай ступені гуманнай зброяй, здольнай спыніць братазабойчую бойню на Блізкім Усходзе. Цяжкія агнямёты Расеі нясуць там сьвет!»

XS
SM
MD
LG