Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве на 6 гадоў турмы асуджаны украінец паводле абвінавачваньня ў шпіянажы


Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў да 6 гадоў пазбаўленьня волі ўкраінскага грамадзяніна Юрыя Салашэнку, прызнаўшы яго вінаватым у шпіянажы на карысьць Украіны. Адбываць пакараньне Салашэнка будзе ў калёніі строгага рэжыму.

Як паведамляе Фэдэральная служба бясьпекі Расеі, былы дырэктар абароннага завода «Знамя» у Палтаве быў затрыманы ў жніўні 2014 года ў Маскве. Па вэрсіі спэцслужбаў, ён спрабаваў незаконна набыць і вывезьці сакрэтныя камплектуючыя да зэнітна-ракетных комплексаў «С-300». Пры гэтым ён дзейнічаў ад імя ўкраінскага дзяржпрадпрыемства «Завод «Генэратар» і карпарацыі «Неба Ўкраіны».

73-гадовы Юрый Салашэнка прызнаў сваю віну і ня мае намер абскардзіць прысуд, паведамляе адвакат асуджанага Генадзь Блахін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG