Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыктатура як натхненьне


Эдвард Мэт’ю Ўорд, «Каралеўская сям’я Францыі ў турме ў 1792» (1851)

Эдвард Мэт’ю Ўорд, «Каралеўская сям’я Францыі ў турме ў 1792» (1851)

Навіна пра Нобэля для Алексіевіч засьпела нас з калегам на Міжнародным паэтычным фэсьце ў Літве. Некаторыя зь яго ўдзельнікаў млява нас павіншавалі і кожны зноў занурыўся ў сваю пэрманэнтную самоту.

Назаўтра мне зь яшчэ трыма творцамі выпала выступаць перад навучэнцамі мастацкае школы, і я ў радасьці хвалілася прыналежнасьцю да літаратуры, адзначанай швэдзкімі акадэмікамі. Пасьля імпрэзы японская паэтка перапытала, ці слушна яна зразумела, што беларуская пісьменьніца — сёлетняя ляўрэатка, як пішацца яе імя па-ангельску і ці праўда, што ўсе яе кнігі натхнёныя дыктатурай.

Увечары на галоўнай сцэне фэсту найбольш аплядысмэнтаў сарваў мой зямляк за верш пра турму.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG