Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Боінг МН17 зьбілі ракетай з тэрыторыі Данбасу, падкантрольнай сэпаратыстам


Рэканструяваны фюзеляж "Боінга". Нідэрлянды, 13 кастрычніка 2015 году

Рэканструяваны фюзеляж "Боінга". Нідэрлянды, 13 кастрычніка 2015 году

Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША назвала даклад Нідэрляндаў аб прычынах гібелі ляйнэра асновай для расьсьледаваньня па вызначэньні вінаватых.

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША назваў «важнымі» вынікі расьсьледаваньня, праведзенага Радай бясьпекі Нідэрляндаў, і выяўленьне абставінаў гібелі пасажырскага ляйнэра ў небе над Данбасам. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Марк Тонар адзначыў важную ролю, якую адыгралі экспэрты многіх краінаў, у прыватнасьці, ЗША ў вывучэньні ўсіх абставінаў катастрофы.

У заяве дыпляматычнага ведамства ЗША гаворыцца, што нідэрляндзкі даклад пацьвердзіў сказанае больш за год таму дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Кэры: рэйс МН17 быў зьбіты ракетай «Бук». Тады ж у заяве Кэры адзначалася, што амэрыканскія сыстэмы сачэньня зафіксавалі пуск ракеты з тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі. Амэрыканскі бок у тыя дні зьвярнуў увагу на радыёперахоп паміж лідэрамі сэпаратыстаў, якія абмяркоўвалі гібель самалёта непасрэдна па сьлядах катастрофы.

Раней у аўторак прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Нед Прайс заявіў, што Вашынгтон будзе «цалкам падтрымліваць» усе намаганьні па прыцягненьні да адказнасьці вінаватых у гібелі Боінга на ўсходзе Ўкраіны. У заяве адзначаецца незалежны характар праведзенага расьсьледаваньня, якое, па словах Прайса, адпавядала міжнародным стандартам.

XS
SM
MD
LG