Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сёньняшні дзень у Ізраілі адбылося восем тэрактаў


Апошнія два тыдні ў Ізраілі адбываецца па некалькі тэрактаў і нападаў за дзень. Хваля тэрору пачалася 1 кастрычніка і нарастала паступова — колькасьць нападаў на ізраільцян з ужываньнем агнястрэльнай і халоднай зброі штодня павялічвалася, перадае карэспандэнт Радыё Свабода ў Ізраілі Эла Котлер. Сёньня, 13 кастрычніка, з раніцы адбылося восем тэрактаў, абедзьве трасы ў Ерусалім былі перакрытыя на некалькі гадзін зь меркаваньняў бясьпекі — натоўп арабаў закідваў ізраільскія машыны камянямі і бутэлькамі з запальнай сумесьсю.

Тэракты пачаліся з раніцы, двое ізраільцян забітыя, некалькі дзясяткаў параненыя. У Раанане тэрарыст з нажом напаў на людзей, што чакалі аўтобуса на прыпынку, адзін чалавек атрымаў лёгкія раненьні. Нападнік быў зьбіты парасонам і дастаўлены ў бальніцу. Затым была спроба сагнаць аўтобус у Ерусаліме: двое тэрарыстаў, узброеныя нажом і пісталетам, напалі на пасажыраў аўтобуса. Адзін з нападнікаў забіты, другі паранены.

У гэты самы час адбываўся тэракт у Маале-Адумім, яго ўчыніў работнік ізраільскай тэлефоннай кампаніі «Бэзэк», які скарыстаўся службовым аўтамабілем. Восем чалавек параненыя, 60-гадовы мужчына памёр на месцы ад атрыманых траўмаў, тэрарыст застрэлены. Кампанія «Бэзэк» заявіла аб тым, што не меркавала, што яе супрацоўнік можа стаць на шлях тэрору. Тэрарыст, Алаа Абу Джамаль — сваяк Расана і Удая Абу Джамаляў, якія ў лістападзе летась забілі пяцярых ізраільцян у ерусалімскай сынагозе «Кэгілат Бнэй Тора». Тады Алаа Абу Джамаль публічна падтрымаў сваіх сваякоў, назваўшы іх героямі ў тэлевізійным выступе.

Пасьля гэтага ў Раанане быў учынены яшчэ адзін тэракт — араб з нажом параніў чатырох чалавек, адзін зь іх знаходзіцца ў цяжкім стане. Наступны напад адбыўся праз 25 хвілін у Ерусаліме. Міністар культуры і спорту Міры Рэгеў запатрабавала пазбавіць палестынцаў, якія абвінавачваюцца ў тэрарыстычнай дзейнасьці, правоў на карыстаньне паслугамі членаў грамадзкай адвакацкай калегіі.

Сотні палестынскіх арабаў у апошнія гадзіны спрабуюць прарвацца на тэрыторыю Ізраілю ў раёне КПП «Эрэз» на мяжы з паласой Газы. Нягледзячы на тое, што частка тэрактаў была ўчынена арабамі, якія маюць ізраільскае грамадзянства і якія былі працаўладкаваныя ў Ізраілі, мэрыя Тэль-Авіву аддала ўказаньне пачаць праверкі на гарадзкіх будоўлях у пошуках палестынскіх нелегалаў з мэтай іх неадкладнай дэпартацыі ў Палестынскую аўтаномію.

Мэр Ерусаліму Нір Баркат парэкамэндаваў усім, у каго ёсьць ліцэнзія на зброю, насіць яе з сабой. Атрымаць дазвол на нашэньне зброі ў Ізраілі складана, таму па сацыяльных сетках пайшла сэрыя прапаноў курсаў самаабароны і пытаньняў пра тое, што трэба зрабіць для атрыманьня ліцэнзіі на агнястрэльную зброю.

13 кастрычніка арабскі сэктар абвясьціў страйк «у падтрымку абаронцаў Аль-Аксы». Пра тое, якое мячэць Аль-Акса мае дачыненьне да чарговага ўсплёску тэрору, Радыё Свабода распавядае ізраільскі журналіст і палітоляг Аляксандр Коган:

Палестынец выпадкова падпаліў сам сябе, кідаючы "кактэйль Молатава"

Палестынец выпадкова падпаліў сам сябе, кідаючы "кактэйль Молатава"

— Прычына такога ўсплёску тэрору, несумненна, зьвязана з Сырыяй. З тым, што сырыйскія навіны — як масавы паток уцекачоў, так і пачатак расейскай апэрацыі — выціснулі палестынскую тэму з навін. Гэта ўлады аўтаноміі ня могуць сабе дазволіць ніяк. Зьнікненьне з цэнтральных палос газэт азначае ня толькі страту грошай ад спонсараў, але і неабходнасьць адказваць свайму насельніцтву на пытаньне, чаму эканамічная сытуацыя ўсё горшая. Натуральна, дзякуючы прамываньню мазгоў, якое доўжыцца дзесяцігодзьдзямі, пры дапамозе СМІ і адукацыйнай сыстэмы, удалося раскруціць неўміручую з 1967 году тэму «сіяністы зьбіраюцца зьнішчыць мячэць Аль-Акса». Гэта дазваляе зноў запаліць агонь «барацьбы за іслам», пачаць новую інтыфаду, якая адцягне людзей ад пытаньня, хто вінаваты ў тым, што яны жывуць у жудасных умовах, нягледзячы на гіганцкія фінансавыя ўліваньні.

XS
SM
MD
LG