Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар энэргетыкі абяцае рост цэнаў


Міністэрства энэргетыкі Беларусі заяўляе пра павелічэньне тарыфаў на электраэнэргію для насельніцтва ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Пра гэта сказаў журналістам міністар энэргетыкі Ўладзімер Патупчык на Беларускім энэргетычным і экалягічным кангрэсе.

«Тарыфы для насельніцтва будуць падвышацца, але гэта будзе ўвязана з ростам даходаў насельніцтва», — заявіў Патупчык.

Пры гэтым тарыфы для рэальнага сэктару ў 2016 годзе мяняцца ня будуць. Міністар падкрэсьліў, што ўжо цягам трох гадоў тарыфы для прадпрыемстваў зьмяншаліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG