Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 кастрычніка: 100 гадоў з дня нараджэньня Ўсевалада Краўчанкі, вечарына памяці Зьмітра Сідаровіча


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Сусьветны дзень стандартызацыі.

У Беларусі — дзень маці.

Брусэль, у Эўрапарлямэнце адбудзецца дыскусія пра адносіны Эўразьвязу і Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Арганізатарам мерапрыемства выступае Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства,

Менск, Галерэя Ў (пр-т Незалежнасьці, 37а), вечарына памяці Зьмітра Сідаровіча, беларускага музыкі, барда, дудара, кіраўніка вядомага ў сярэдзіне 1990-х гадоў гурту «Камэлот». Пачатак а 19 гадзіне.

Менск, Нацыянальны гістарычны музэй (вул К. Маркса, 12), адкрыцьцё выставы фатаграфіі Беластоку «Салавейчык — Аўгусьціс. Пачатак і канец эпохі».

Менск, прэсавая канфэрэнцыя першага намесьніка старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча адбудзецца ў офісе партыі па адрасе: вул. Арлоўская, 40. Пачатак а 14 гадзіне.

Гомель, Галерэя імя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4), экскурсія «Ад Вашчанкі да Калевалы». Пачатак у 17 гадзінаў.

Франкфурт, адкрыцьцё штогадовага кніжнага кірмашу.

У гісторыі

1529 — скончылася аблога туркамі Вены. Турэцкая армія сыходзіць ад гарадзкіх муроў ні з чым.

1773 — У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія — першае ў сьвеце міністэрства адукацыі.

1851 — у Лёндане заснаванае адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце Reuters.

1942 — нацысты зьнішчылі Кобрынскае гета.

1962 — амэрыканскі самалёт-выведнік выяўляе савецкія ракеты на Кубе, пачатак Карыбскага крызісу.

1964 — Мікіта Хрушчоў зьняты з пасады першага сакратара КПСС.

1981 — Хосьні Мубарака выбралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1890 — Дуайт Эйзэнхаўэр, 34-ы прэзыдэнт ЗША, камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Эўропе падчас Другой сусьветнай вайны.

1899 — Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Узвышша».

1903 — Сямён Косбэрг, савецкі канструктар авіяцыйных і ракетных рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створана сэрыя вадкасных ракетных рухавікоў, які выводзілі ў космас касьмічныя караблі, спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжплянэтныя станцыі. Яго імем названая вуліца ў Слуцку і кратэр на Месяцы.

1915 — Усевалад Краўчанка, беларускі пісьменьнік, загадкава загінуў у Канах у 1961 годзе.

1940 — Кліф Рычард, брытанскі сьпявак.

1943 — Гары Паганяйла, беларускі адвакат і праваабаронца .

1946 — Дэн Маккафэрці, заснавальнік і вакаліст рок-гурту «Nazareth».

У гэты дзень памерлі

2004 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік

Цытата

Інтэлектуал — гэта чалавек, які карыстаецца большай колькасьцю словаў, чым неабходна, каб паведаміць суразмоўцу больш, чым самому вядома.

Дуайт Эйзэнхаўэр

XS
SM
MD
LG