Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды афіцыйна: «Боінг» зьбілі «Букам» расейскай вытворчасьці


Рэшткі кабіны самалёта кампаніі Malaysia Airlines, які быў зьбіты, дэманстраваныя на прэзэнтацыі дакладу 13 кастрычніка 2015 году.

Рэшткі кабіны самалёта кампаніі Malaysia Airlines, які быў зьбіты, дэманстраваныя на прэзэнтацыі дакладу 13 кастрычніка 2015 году.

Рада бясьпекі Нідэрляндаў 13 кастрычніка апублікавала свой даклад аб прычынах крушэньня самалёта «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур і быў зьбіты 7 ліпеня 2014 пад Данецкам.

Паводле дакладу, авіялайнэр быў зьбіты з зэнітна-ракетнага комплексу «Бук» расейскай вытворчасьці.

Даклад не вызначае вінаватых у запуску ракеты.

У дакладзе гаворыцца, што ахвяры — 298 чалавек на борце авіялайнэра — страцілі сьвядомасьць амаль адразу пасьля пападаньня ракеты.

Захад і Украіна лічаць, што самалёт зьбілі прарасейскія сэпаратысты на Данбасе. Расея кажа, што ракета была выпушчаная з тэрыторыі, кантраляванай украінскімі ўрадавымі сіламі.

Мижнародная камісія працягвае працу над высьвятленьнем вінаватых у трагедыі.

Расейскі вытворца «Бука» — канцэрн «Алмаз-Антэй» — некалькі гадзін перад публікацыяй дакладу Рады бясьпекі Нідэрляндаў паўтарыў вэрсію аб тым, што ў катастрофе «Боінга» вінаватая Украіна.

Генэральны дырэктар канцэрну «Алмаз-Антэй» Ян Новікаў заявіў, што экспэрымэнты канцэрну пацьвердзілі вэрсію, згодна зь якой малайзійскі «Боінг» зьбілі з раёну населенага пункту Зарошчанскае, які знаходзіўся пад кантролем украінскага боку. Паводле Новікава, «Боінг» маглі зьбіць з комплексу яшчэ больш старой мадыфікацыі, чым меркавалася раней — 9M38, а не 9М38М1, як канцэрн сьцьвярджаў раней.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG